Перайсці да змесціва
Home » Як эфектыўна арганізаваць фасілітацыю і мадэрацыю групавых працэсаў

Як эфектыўна арганізаваць фасілітацыю і мадэрацыю групавых працэсаў


Розныя аспекты эфектыўнай арганізацыі групавога абмеркавання і навучання былі разгледжаны на трэнінгу Сяргея Лабады “Асновы фасілітацыі і мадэрацыі групавой работы”, які адбыўся ў Мінску 15 – 16 снежня (у афлайн фармаце). Арганізатарам трэнінгу выступіла Агенцтва развіцця адукацыі дарослых.

На працягу двух дзён удзельнікі вывучалі падыходы, мадэлі і тэхналогіі, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы з групай і больш рэзультатыўна праводзіць сходы, планёркі, тымбілдынгі, групавое навучанне. Удзельнікі навучыліся разумець асаблівасці фасілітацыі і мадэрацыі, а таксама спецыфіку іх прымянення для эфектыўнай арганізацыі групавога абмеркавання і навучання.

У праграму трэнінгу былі ўключаны наступныя тэмы: ролі, функцыі і ўменні фасілітатара і мадэратара; групавая дынаміка, этапы развіцця групы; паводніцкія асаблівасці і ролі ўдзельнікаў групы і інш. Акрамя гэтага, удзельнікі трэнінгу азнаёміліся з тэхналогіямі “World cafe” (Сусветнае кафэ) і “Open space” (Адкрытая прастора).

Падрабязней азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна на сайце.

Сяргей Лабада – практыкуючы фасілітатар, мадэратар, трэнер з 25-гадовым вопытам работы ў сферы адукацыі дарослых, сертыфікаваны па стандарце Curriculum GlobaALE.