Перайсці да змесціва
Home » “Сусветнае кафэ”: кіраўніцтва па выкарыстанні вядомай тэхналогіі

“Сусветнае кафэ”: кіраўніцтва па выкарыстанні вядомай тэхналогіі

«Сусветнае кафэ» – гэта не сусветна вядомая кавярня, гэта – сусветна вядомая тэхналогія, якая дазваляе перанесці ўдзельнікаў ва ўтульную атмасферу кавярняў, знаходзячыся ў аўдыторыі ці анлайн, і зрабіць абмеркаванне камфортным, прыемным і прадуктыўным.

Сама метадалогія была прыдумала ў 1995 годзе і дае магчымасць стварыць пляцоўку для рэфлексіі атрыманага вопыту, планавання і развіцця творчых ідэй і прадуктаў. Гэта працэс абмену ведаў і досведу паміж удзельнікамі і стварэнне магчымасцяў для супрацоўніцтва. Добрая навіна – методыка падыходзіць для груп любога памеру.

У артыкуле вы знойдзеце дэталёвае апісанне метаду і рэкамендацыі па ім выкарыстанню. Матэрыял падрыхтаваны Аленай Лугаўцовай – міжнародным экспертам у сферы адукацыі дарослых. Алена працуе фрыланс-трэнерам, стварала і распрацоўвала адукацыйныя праграмы, праводзіла трэнінгі і семінары для педагогаў у розных краінах, уключаючы Беларусь, Грузію, Арменію, Украіну і Таджыкістан, распрацавала курсы па пазітыўнай псіхалогіі для платформы Udemy, плэйліст “Падрыхтоўка і арганізацыя відэалекцый”, вядзе свой падкаст аб тым, як ажыццявіць сваю мару.