Перайсці да змесціва
Home » Лабараторыя адукацыйных праграм і ініцыятыў

Лабараторыя адукацыйных праграм і ініцыятыў

Лабараторыя адукацыйных праграм і ініцыятыў

 

Прафесійная каманда ТАА “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых” садзейнічае запуску розных камерцыйных і некамерцыйных адукацыйных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Калі вы гатовы праводзіць уласныя адукацыйныя праграмы або саспелі стварыць свой уласны бізнес у сферы адукацыі, але не ведаеце з чаго пачаць, значыць вам проста неабходна звярнуцца да нашых спецыялістаў у сферы дадатковай адукацыі з 20+ гадовым вопытам работы ў гэтай сферы. Мы аказваем шырокі комплекс паслуг для тых, хто знаходзіцца на старце і не толькі.

Вось што мы прапануем:

  1. Садзейнічанне ў распрацоўцы адукацыйных праграм:
  • Кансультаванне па распрацоўцы (дызайне) адукацыйнай праграмы: вызначэнне мэт, мэтавай групы (удзельнікаў), структуры і сістэмы ацэнкі эфектыўнасці адукацыйных праграм
  • Кансультаванне па асаблівасцях і выбары фармату правядзення адукацыйнай праграмы (афлайн, анлайн, змешанае навучанне)
  • Метадычнае суправаджэнне адукацыйнай праграмы
  • Выкарыстанне адукацыйнай пляцоўкі ТАА «Агенцтва развіцця адукацыі дарослых» для рэалізацыі ўласнага анлайн-курсу

2. Садзейнічанне ў прасоўванні адукацыйных праграм і распрацоўцы маркетынгавай стратэгіі:

  • Кансультаванне і суправаджэнне па распрацоўцы стратэгіі прасоўвання адукацыйных праграм (удакладненне, перавагі, каналы прасоўвання і інш.)
  • Кансультаванне па правядзенні свайго адукацыйнага курса на базе ТАА “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых”
  • Прадастаўленне каналаў ТАА “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых” для прасоўвання адукацыйных праграм

3. Суправаджэнне адукацыйных праграм і адукацыйных структур на старце:

  • Кансультацыі па афармленні адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь

  • Кансультацыі па выбары формы юрыдычнай асобы і дапамога ў яе рэгістрацыі

  • Кансультацыі па афармленні навучальных анлайн курсаў (розныя варыянты)

4. Працуем зыходзячы з індывідуальных патрэб нашых кліентаў:

  • Вы можаце проста апісаць свае патрэбы, якія ў вас узніклі ў працэсе стварэння, запуску або ўжо рэалізацыі сваёй адукацыйнай праграмы і нашы кансультанты і эксперты змогуць працаваць проста па вашым запыце.

Кошт паслуг па кансультаванню і суправаджэнню запуска адукацыйных прагам складае ад 100 BYN