Перайсці да змесціва
Home » Фасілітацыя і мадэрацыя: што аб’ядноўвае і ў чым адрозненне?

Фасілітацыя і мадэрацыя: што аб’ядноўвае і ў чым адрозненне?

Сёння няма чалавека, які хаця б раз у жыцці не прысутнічаў на сходзе, нарадзе ці не браў удзел у іншых фарматах групавых сустрэч. Як зрабіць гэты час больш прадуктыўным і карысным? Як дасягнуць большага выніку з меншымі стратамі часу, грошай, добрых адносін з навакольнымі? Як больш упэўнена і эфектыўна кіраваць узаемадзеяннем розных людзей у групе і зрабіць сумесную працу не толькі дзейснай, але і камфортнай?

Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці з дапамогай эфектыўнага падыходу да арганізацыі групавой працы з выкарыстаннем фасілітацыі і/або мадэрацыі. Мне перыядычна задаюць пытанне: “Ці ёсць розніца паміж фасілітацыяй і мадэрацыяй?”. Мой актуальны адказ на яго вызначаецца рэфлексіяй уласнай 20-гадовай практыкі як фасілітацыі, так і мадэрацыі групавых сустрэч.