Перайсці да змесціва
Home » Тэхналогія “Open Space”, або Цуды кавы паўзы ў “адкрытай прасторы”

Тэхналогія “Open Space”, або Цуды кавы паўзы ў “адкрытай прасторы”

Часта менавіта падчас кава-паўзаў у рамках канферэнцый і семінараў адбываюцца найбольш ажыўленыя дыскусіі, нараджаюцца новыя ідэі і плануюцца магчымыя праекты, людзі абменьваюцца кантактамі і ўзгадняюць сумесныя дзеянні. Гэта незапланаваныя дзеянні і на гэта звярнуў увагу кансультант па арганізацыйным развіцці Харысан Оўэн (Harrison Owen). Дзякуючы яму феномен, апісаны вышэй атрымаў назву “Open Space Technology” (OST) – тэхналогіі “адкрытай прасторы” і быў распрацаваны ў сярэдзіне 80х гадоў мінулага стагоддзя. Харысан звярнуў увагу на водгукі ўдзельнікаў Міжнароднага сімпозіума, якія менавіта кава-паўзу адзначылі самай лепшай падзеяй усяго мерапрыемства.

У наш час гэтую тэхналогію выкарыстоўваюць для правядзення канферэнцый, сімпозіумаў, нарад і семінараў і адзначаюць яе эфектыўнасць. Артыкул дапаможа пазнаёміцца бліжэй з такой тэхналогіяй, даведацца, на чым ён будавацца і якія прынцыпы ляжаць у яго аснове.