Перайсці да змесціва
Home » Агенцтва запускае летнюю серыю адукацыйных праграм

Агенцтва запускае летнюю серыю адукацыйных праграм

Лета – выдатны час для таго, каб навучыцца чамусьці новаму і пашырыць свой круг зносін і дзелавыя сувязі!

Агенцтва развіцця адукацыі дарослых запускае серыю летніх адукацыйных праграм. Запрашаем вас далучыцца да нашых мерапрыемстваў у гэты “гарачы” перыяд.

Агенцтва запускае летнюю серыю адукацыйных праграм


Трэнінг «Эфектыўная камунікацыя ў працоўных групах і камандах» (афлайн)

Веды і выкарыстанне на практыцы асноў эфектыўнай камунікацыі мае ключавое значэнне для ўсіх, хто працуе ў групах і камандах, бо навыкі і ўменні размаўляць з рознымі людзьмі ў розных абставінах неабходныя штодня. Трэнінг накіраваны на развіццё камунікатыўнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў для паспяховага функцыянавання ў прафесійным асяроддзі і ажыццяўлення штодзённай камунікацыі з калегамі, у праектных групах і камандах, падчас працоўных нарад і дзелавых перамоваў.

Трэнінг пройдзе 27-28 чэрвеня на адной з мінскіх пляцовак з 10.00 да 17.00. Вядучы трэнінгу – вядомы трэнер з 25-гадовым досведам працы ў сферы адукацыі дарослых, сертыфікаваны па стандарце Curriculum GlobalALE, фасілітатар, мадэратар Сяргей Лабада.

Усе падрабязнасці аб трэнінгу можна паглядзець тут.

Агенцтва запускае летнюю серыю адукацыйных праграм


Інтэрактыўны майстар-клас «Лабараторыя гейміфікацыі: праектаванне гульнявых механік для навучання» (анлайн)

Калі вы працуеце ў сферы адукацыі дарослых і пераходзіце ў анлайн, то вы, напэўна, задумваецеся, як зрабіць свае заняткі больш займальнымі, як павысіць уцягнутасць і матывацыю ў рамках адукацыйнага працэсу і надоўга ўтрымаць цікавасць да навучальных матэрыялаў. Мы раім вам пачаць укараняць у вашыя заняткі элементы гейміфікацыі. Гейміфікацыя – гэта падыход, пры якім прынцыпы і механізмы гульняў прымяняюцца ў адукацыйным працэсе.

Майстар-клас адбудзецца онлайн 18-20 чэрвеня з 16-00 да 18-30. Трэнер – Алена Лугаўцова, міжнародны эксперт у галіне адукацыі дарослых і развіцця лічбавых кампетэнцый, псіхолаг, трэнер, коуч па публічных выступах TEDxMinsk.

Агенцтва запускае летнюю серыю адукацыйных праграм


Майстар-клас «Стварэнне навучальных плэйлістоў для персаналізаванага навучання» (анлайн)

Каб даведацца падрабязнасці і запісацца на майстар-клас, пераходзіце па спасылцы.

Вучэбныя плэйлісты – гэта перадавая метадалогія, якая адкрывае перад вучнямі бязмежныя магчымасці індывідуалізаванага навучання. Гэты інавацыйны падыход дае магчымасць кожнаму вучню будаваць уласны адукацыйны шлях, заснаваны на сваіх інтарэсах, патрэбнасцях і тэмпе навучання. Гэты падыход актыўна прымяняецца ў лічбавым, аўдыторным і змешаным навучанні на ўсіх узроўнях адукацыі.

Майстар-клас адбудзецца онлайн 25-27 чэрвеня з 16-00 да 18-30. Трэнер – Алена Лугаўцова, міжнародны эксперт у галіне адукацыі дарослых і развіцця лічбавых кампетэнцый, псіхолаг, трэнер, коуч па публічных выступах TEDxMinsk.

Каб даведацца падрабязнасці і запісацца на майстар-клас, пераходзіце па спасылцы.

Запрашаем на нашы мерапрыемствы, прапампуйце свае навыкі і адкрыйце новы свет магчымасцей для навучання і развіцця!

Выпускнікі нашых адукацыйных праграм атрымліваюць зніжку на 20% на любое мерапрыемства Агенцтва.

А калі Вы яшчэ не падпісаныя на нашы акаўнты ў Інстаграм и Тэлеграм,то хутчэй знаходзіце нас там і сочыце за навінамі. Для нашых падпісчыкаў таксама дзейнічае спецыяльная прапанова – зніжка 10% па промакоду.