За апошнія некалькі гадоў анлайн навучанне імкліва ўмацавала свае пазіцыі на рынку адукацыйных паслуг. Адукатары, якія раней рэдка выкарыстоўвалі такі фармат навучання, сутыкнуліся з тым, што трэба адаптаваць мэты і змест навучання, прыдумляць новыя метады працы. Не менш важным выклікам з’яўляецца і выбар анлайн інструментаў ацэнкі эфектыўнасці навучання.
У гэтай кароткай прэзентацыі мы прапануем пазнаёміцца з тым, як можна спланаваць такую ацэнку з дапамогай добра вядомай адукатарам мадэлі ацэнкі эфектыўнасці навучання Дональда Кіркпатрыка.
Яго чатырохузроўневая мадэль ацэнкі ўпершыню была прадстаўлена яшчэ ў 1959 г., але атрымала шырокае распаўсюджванне пасля публікацыі кнігі Evaluating Training Programs у 1994 годзе.
У прэзентацыі, распрацаванай вядомымі беларускімі экспертамі ў сферы метадалогіі адукацыйных праграм Вітаўтам і Ланай Руднікамі, акцэнт зроблены на інструментах, якія можна выкарыстоўваць для ацэнкі рэакцый удзельнікаў працэсу навучання, а таксама для ацэнкі засвоеных ведаў і ўменняў.