Перайсці да змесціва
Home » Дзейнасць » Запрашаем інфармацыйнага менеджэра

Запрашаем інфармацыйнага менеджэра

Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых” (г. Мінск) запрашае спецыяліста на пазіцыю інфармацыйнага менеджэра.

Пажаданы досвед працы: 1-3 гады працы, звязанай з інфармацыйнай падтрымкай адукацыйных і іншых праграм.

Плануецца частковая занятасць з магчымасцю дыстанцыйнай працы (да 15 гадзінаў у тыдзень).

Заробак будзе ўзгадняцца па выніках выканання тэставага задання і суразмовы.

Інфармацыйны менеджэр Агенцтва будзе адказваць за два асноўныя напрамкі працы:

1. Распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў аб мерапрыемствах і камунікацыя з іх удзельнікамі

• Распрацоўка інфармацыйных матэрыялаў (тэкстаў і візуала для распаўсюджвання), накіраваных на прыцягненне ўдзельнікаў анлайн-курсаў і іншых мерапрыемстваў Агенцтва;

• Падрыхтоўка запрашэнняў, рассылка іншай важнай для ўдзельнікаў мерапрыемстваў Агенцтва інфармацыі;

• Распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў , звязаных з ходам і вынікамі мерапрыемстваў (на сайце і ў сацыяльных сетках);

• Падрыхтоўка і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў аб іншых паслугах арганізацыі;

• Маніторынг публікацый, звязаных з дзейнасцю Агенцтва.

2. Вядзенне сайта і сацыяльных сетак агенцтва

• Напісанне тэкстаў для сайта;

• Адміністраванне сайта (рэдагаванне матэрыялаў, адказы на каментары і г.д.);

• Удзел у стварэнні адукацыйнага канала ў Telegram і яго падтрымка;

• Падтрымка і напаўненне тэматычнай інфармацыяй групаў ў Фэйсбук і Instagram.

Каго мы хочам бачыць у камандзе?

• Чалавека з досведам прасоўвання адукацыйнай і іншай дзейнасці ў інтэрнэце (вядзенне сайтаў, старонак і груп у сацыяльных сетках, распрацоўка інфармацыйных кампаній), які мае базавыя веды пра SMM, кантэкстную рэкламу, арганізацыю сувязяў з грамадскасцю (PR), здольнага самастойна пісаць тэксты і рыхтаваць візуальны матэрыял да іх;

• Чалавека, які гатовы да працы ў камандзе, які валодае вольна беларускай і рускай мовамі (валоданне іншымі мовамі будзе вялікім плюсам).

Як заявіць сваю кандыдатуру на гэтую вакансію?

Свой CV і суправаджальны ліст у вольнай форме дасылайце да 12.03.2023 на адрас adukatar.by@gmail.com (з пазнакай “Інфармацыйны менеджэр”).