Перайсці да змесціва
Home » Дзейнасць » Прэзентацыя курса “Майстэрня адукатараў”

Прэзентацыя курса “Майстэрня адукатараў”

Марыш распрацаваць і «запусціць» свой навучальны курс або адкрыць адукацыйны бізнэс?
Вучыся вучыць і зарабляй!

⏰ 21 сакавіка адбудзецца бясплатная анлайн-прэзентацыя навучальнага курса «Майстэрня адукатараў».
Пачатак а 19-й гадзіне.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18:00 21.03.2023 г.

Падчас сустрэчы вы:

✔️ даведаецеся пра праграму курса “Майстэрня адукатараў”, які ўключае 50 навучальных гадзін і будзе праводзіцца з красавіка па чэрвень 2023 года.
✔️ зразумееце алгарытм ўдзелу ў навучальным курсе.
✔️ даведаецеся пра механізм экспертнага суправаджэння ўдзельнікаў у працэсе ўдзелу ў працы “Майстэрні” і пасля завяршэння навучання (уключаючы садзейнічанне ў запуску і правядзенні адукацыйных праграм удзельнікаў, распрацаваных імі падчас навучання).
✔️ атрымаеце адказы на свае пытанні па зместу навучальнай праграмы і арганізацыйных момантах.

Падчас прэзентацыі ўдзельнікі, апроч іншага, пазнаёмяцца з арганізатарамі і экспертамі навучальнага курса “Майстэрня адукатараў”, а таксама даведаюцца пра дзейнасць ТАА “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых”.

Спасылку на канферэнцыю Zoom арганізатары вышлюць удзельнікам, якія запоўняць рэгістрацыйную форму

Падрабязней пра «Майстэрню адукатараў»