Каледжы, універсітэты, адукацыйныя цэнтры і арганізацыі жадаюць
бачыць у сваіх аўдыторыях усё большую колькасць дарослых навучэнцаў. Дарослыя прыўносяць у адукацыйны працэс мноства наяўных ведаў і досведу, якія, з аднаго боку, узбагачаюць аўдыторыю, а з другога – прад’яўляюць высокія патрабаванні да вучэбнай праграмы і самому працэсу навучання.
Ці можам мы быць упэўненыя, што існуючыя на дадзены момант праграмы адукацыі дарослых у нефармальнай адукацыі задавальняюць апісанне.
ным вышэй крытэрам? Як навучаць андрагогаў і адукатараў, якія сутыкаюцца з дарослай аўдыторыяй, сапраўды эфектыўна распрацоўваць адукацыйныя праграмы незалежна ад таго, у якой краіне яны пражываюць і працуюць?
У артыкуле прыводзіцца пяць модуляў навучальнага плана трэнінгу “Асновы выкарыстання падыходу Curriculum GlobALE у практыцы нефармальнай адукацыі дарослых”, які быў праведзены ў Арменіі ў 2018 годзе. У плане апісваюцца адпаведныя навыкі, неабходныя для паспяховага правядзення курсаў, і даюцца рэкамендацыі па іх практычнай рэалізацыі.
Curriculum globALE (CG) з’яўляецца міжкультурным навучальным планам для падрыхтоўкі адукатараў, якія працуюць з дарослымі па ўсім свеце. Ён быў распрацаваны сумесна Нямецкім інстытутам адукацыі дарослых (DIE), DVV International і Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі адукацыі дарослых.
Мэтай Curriculum globALE з’яўляецца аказанне падтрымкі пастаўшчыкам адукацыйных паслуг для дарослых па ўсім свеце ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм навучання. Навучальны план таксама закліканы садзейнічаць абмену ведамі і ўзаемаразуменню паміж дарослымі педагогамі на міжнародным узроўні і можа выконваць функцыю інструмента, які дае разуменне аб тым, як улічваць усе тыя фактары, якія маюць месца ў адукацыі дарослых.