Перайсці да змесціва
Home » Дзейнасць » Запрашаем на курс “Майстэрня адукатараў”

Запрашаем на курс “Майстэрня адукатараў”

Вам цікава дзяліцца сваімі ведамі з іншымі? Вы ўжо думалі пра тое, каб распачаць свой курс альбо серыю трэнінгаў? А можа вы малады настаўнік, выкладчык, трэнер і хацелі б удасканаліць свае адукатарскія кампетэнцыі? Тады вам дакладна ў “Майстэрню адукатараў”.

Вы даведаецеся, як вызначаць патрэбы сваіх будучых слухачоў, фармуляваць рэалістычныя мэты навучання, адбіраць эфектыўныя метады працы, ацэньваць эфектыўнасць заняткаў, прасоўваць свае будучыя курсы і трэнінгі сярод розных аўдыторый.

Вы распрацуеце праграму ўласных курсаў, трэнінгаў, іншых адукацыных мерапрыемстваў.

Заняткі Майстэрні будуць праходзіць анлайн у Zoom, а таксама на платформе дыстанцыйнага навучання Moodle.

Перыяд правядзення навучання: красавік-чэрвень 2023 г.

Аб’ем навучальнай нагрузкі на курсе – 50 гадзін, у тым ліку 18 гадзін вэбінараў, 24 гадзіны самастойнай працы з навучальнымі матэрыяламі і заданнямі на платформе дыстанцыйнага навучання, а таксама 8 гадзін суправаджаемай ментарамі працы па стварэнні навучальнай праграмы.

Запоўніце заяўку да 31 сакавіка

Арганізатары пакідаюць за сабой права правядзення конкурснага адбора ўдзельнікаў навучальнага курса.

Каардынатары Майстэрні звяжуцца з кандыдатамі, якія пройдуць конкурсны адбор, і праінфармуюць пра далейшыя дзеянні.

Каго мы найперш чакаем у якасці ўдзельнікаў Майстэрні:

Мы запрашаем адукатараў-пачаткоўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія маюць невялікі досвед адукацыйнай дзейнасці і плануюць далей займацца адукацыяй дарослых на камерцыйнай і некамерцыйнай аснове.

Структура Майстэрні:

1) 9 двухгадзінных вэбінараў  (анлайн-сустрэч);

2) выкананне індывідуальных і групавых заданняў на платформе дыстанцыйнага навучання Moodle і атрыманне зваротнай сувязі ад трэнераў курса;

3) ментарская падтрымка па распрацоўцы прататыпаў адукацыйных праграм і падрыхтоўцы да іх рэалізацыі;

4) прэзентацыя навучальных праграм, распрацаваных удзельнікамі курса.

Праграма Майстэрні:

  • Уводны модуль. Знаёмства і ўводзіны ў праграму курса (5 красавіка).
  • Модуль 1. Распрацоўка адукацыйных праграм: асноўныя падыходы (12 красавіка).
  • Модуль 2. Вызначэнне патрэбаў удзельнікаў (19 красавіка).
  • Модуль 3. Як сфармуляваць рэалістычныя мэты навучання. Якімі кампетэнцыямі павінны валодаць выпускнікі праграм (26 красавіка).
  • Модуль 4. Змест адукацыйнай праграмы: структура, падыходы да канструявання зместу (3 мая).
  • Модуль 5. Як выбраць адэкватныя метады навучання і стварыць дэмакратычную навучальную атмасферу (12 мая).
  • Модуль 6. Кампетэнцыі і ролі адукатара (17 мая).
  • Модуль 7. Ацэнка эфектыўнасці навучання (24 мая).
  • Модуль 8. Прасоўванне адукацыйных праграм (31 мая).
  • Выпускная сустрэча (23 чэрвеня).

У межах кожнага модуля вы зможаце ўдзельнічаць у вэбінары, знаёміцца з навучальнымі матэрыяламі (прэзентацыямі, дапаможнікамі, раздаткавымі матэрыяламі, спасылкамі на дадатковыя матэрыялы), а таксама выконваць хатнія заданні, якія дапамогуць распрацаваць вашыя персанальныя адукацыйныя праграмы. 

У сярэднім кожны модуль прадугледжвае 5 гадзін навучання (2 гадзіны – удзел у вэбінары і 3 гадзіны – самастойная праца па выкананні хатніх заданняў і самастойнаму вывучэнні матэрыялаў).

Кошт удзелу ў курсе – 97 беларускіх рублёў

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць праграму Майстэрні, атрымаюць дакумент аб сканчэнні курса (сертыфікат) усталяванага ўзору.

Трэнеры Школы: 

Лана Руднік, Вітаўт Руднік і Сяргей Салей – трэнеры і эксперты з больш чым 20 гадовым досведам навучання метадалогіі распрацоўкі і правядзення адукацыйных праграм і ўдасканаленні трэнерскага майстэрства.