8 жніўня мы правялі анлайн сустрэчу “Дадатковая адукацыя дарослых – новыя правілы і патрабаванні”.
Мы паразмаўлялі з большага пра паняцце адукацыйных праграм, пра спецыфіку дыстанцыйных курсаў, выдачу сертыфікатаў і даведак пасля навучання, і пра вядзенне вучэбна-праграмнай дакументацыі: як правільна заключаць дамовы з навучэнцамі. Удзельнікі змаглі задаць свае пытанні і атрымаць тлумачэнне ад юрыста.
Ніжэй вы знойдзеце карысныя матэрыялы з сустрэчы. Карыстайцеся з задавальненнем!
Спецыфіка арганізацыі дыстанцыйнай формы дадатковай адукацыі дарослых:
Дадатковая адукацыя дарослых можа быць атрымана ў вочнай (дзённай, вячэрняй), завочнай, дыстанцыйнай формах атрымання адукацыі (Артыкул 16 Кодэкса аб адукацыі)
Правайдэры дадатковай адукацыі дарослых распрацоўваюць і зацвярджаюць парадак рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых у анлайне, які вызначае:
- умовы функцыянавання электроннага адукацыйнага асяроддзя пры рэалізацыі адукацыйных праграм у анлайне, у тым ліку праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца,
- парадак стварэння асабістага кабінета,
- абароны і захоўвання інфармацыі,
- доступу да сеткавых інфармацыйных рэсурсаў установы адукацыі, іншыя ўмовы;
- парадак верыфікацыі асобы навучэнца,
- тэхналогію правядзення практорынгу;
- пералік навучальна-метадычнай дакументацыі, вучэбных і іншых выданняў, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і іншых кампанентаў электроннага адукацыйнага рэсурса, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- формы ўліку гадзін вучэбнай работы педагагічных работнікаў, уліку наведвальнасці навучальных заняткаў навучэнцамі.
(Пункт 5 Палажэння аб дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых)
Неабходна распрацаваць і зацвердзіць палітыку ў дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных навучэнцаў. (абз. 3 п. 3 арт. 17 Закона аб абароне персанальных дадзеных)
Паняцце адукацыйных праграм дадатковай адукацыі:
Адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых (арт. 248 Кодэкса аб адукацыі)
- адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў);
- адукацыйную праграму курсаў мэтавага прызначэння;
- адукацыйную праграму ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы.
Правайдэры дадатковай адукацыі дарослых могуць ажыццяўляць дзейнасць толькі як суб’екты гаспадарання – арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. (ч. 1 п. 19 арт. 248 Кодэкса аб адукацыі)
Арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, паведамляюць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, якія ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, па месцы іх знаходжання аб ажыццяўленні і спыненні ажыццяўлення імі адукацыйнай дзейнасці. (ч. 2 п. 4 арт. 26 Кодэкса аб адукацыі)
Выдача дакументаў аб навучанні:
- якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў);
- якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы курсаў мэтавага прызначэння, – у выпадку прыняцця ўстановай адукацыі, іншай арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, рашэнні аб яе выдачы;
- якія не завяршылі асваенне зместу адукацыйнай праграмы, але асвоілі змест модуля ў поўным аб’ёме, пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) – у выпадках, прадугледжаных адукацыйным стандартам і (або) вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведнай адукацыйнай праграмы.
(п. 11 арт. 91 Кодэкса аб адукацыі)
Даведка аб навучанні выдаецца асобам:
10.1. якія не завяршылі асваенне зместу адукацыйных праграм, пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні);
10.2. якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі, іншай арганізацыі, якая ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, якія не прайшлі або не пацвердзілі дзяржаўную акрэдытацыю;
(п. 10 арт. 91 Кодэкса аб адукацыі)
Вучэбна-праграмная дакументацыя:
Навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў) уключае:
вучэбную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў), якая распрацоўваюцца і зацвярджаюцца правайдэрамі дадатковай адукацыі дарослых, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі. (п. 8 арт. 260 Кодэкса аб адукацыі)
Курсаў мэтавага прызначэння
і
адукацыйнай праграмы ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы:
вызначаецца правайдэрамі дадатковай адукацыі самастойна і зацвярджаецца іх кіраўнікамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. (п. 12 арт. 260 Кодэкса аб адукацыі)
Пабудова са слухачамі работы па дамове:
Правайдэры дадатковай адукацыі дарослых могуць пачынаць адукацыйную дзейнасць пасля:
• заключэння дамовы аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове;
• прыняцце рашэння (выданне загада) аб прыёме (залічэнні) асобы на адукацыйную праграму;
(п. 2 арт. 59 Кодэкса аб адукацыі)
N.B.! Спісы навучэнцаў, прынятых (залічаных) для атрымання адукацыі, размяшчаюцца правайдэрам дадатковай адукацыі дарослых, у даступных для азнаямлення месцах альбо ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце. (п. 3 арт. 55 Кодэкса аб адукацыі)
Пачатак навучальных заняткаў на навучальных курсах вызначаецца тэрмінамі камплектавання навучальных груп. Пры гэтым навучальныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых на платнай аснове пачынаюцца не пазней як праз тры месяцы пасля даты заключэння адпаведнага дагавора. (1 п. 11 арт. 255 Кодэкса аб адукацыі)
- зацверджаная нарматыўным прававым актам тыпавая форма дагавора абавязковая для бакоў дагавора. АЛЕ ў дамове можна скарэкціраваць яго ўмовы, але ў межах, устаноўленых тыпавой формай.
- дамова складаецца ў экзэмплярах па адным для кожнага з бакоў, якія маюць аднолькавую юрыдычную сілу, уступае ў сілу з дня яго падпісання бакамі і дзейнічае да выканання бакамі сваіх абавязацельстваў.
- адсутнасць падпісанай бакамі дамовы не дазваляе ўсталяваць факт узнікнення адукацыйных адносін. (Ліст Мінадукацыі 13.05.2023 № 11-21/4211/дс)
- уключэнне ў дамову умовы, што па пагадненню бакоў да асабістага подпісу прыраўноўваюцца дзеянні бакоў на сайце выканаўцы, не дапускаецца.
- не можа быць уключана ўмова, што па пагадненню бакоў пры ажыццяўленні заказчыкам пэўных дзеянняў (аплата паслуг і г.д.) дамова будзе лічыцца заключанай.
(Ліст нам Мінадукацыі С.В.Рудага)