У артыкуле Сяргей Лабада, практыкуючы фасілітатар, мадэратар, трэнер з 25-гадовым вопытам работы ў сферы адукацыі дарослых, разглядае адукацыю дарослых у кантэксце сектара некамерцыйных недзяржаўных арганізацый Беларусі. Асобная ўвага надаецца правайдэрам навучання дарослых у сектары некамерцыйных недзяржаўных арганізацый, іх прыярытэтным напрамкам дзейнасці і патрэбам дарослых у сферы навучання ў Беларусі.
Таксама ў артыкуле раскрыты асаблівасці павышэння кваліфікацыі спецыялістаў навучання дарослых у сектары некамерцыйных недзяржаўных арганізацый і прааналізавана сітуацыя з даследаваннямі ў гэтай сферы. Матэрыял быў напісаны ў 2010 годзе, але захоўвае актуальнасць і на сённяшні дзень.