Перейти к содержимому
Home » КОРПОРАТИВНЫМ КЛИЕНТАМ » Алег Сівагракаў

Алег Сівагракаў

КОРПОРАТИВНЫМ КЛИЕНТАМ
Алег Сівагракаў

Вынікі доўгатэрміновай навуковай, экспертнай, адукацыйнай і праектнай працы Алега Сівагракава ўключаюць:

  • Больш за 250 публікацый, у тым ліку 35 кніг і брашур па ўстойлівым развіцці, сацыяльна-эканамічным праблемам, праблемам навакольнага асяроддзя. Лаурэат прэміі Акадэміі навук Беларусі за лепшую публікацыю. Яго кніга «Мясцовы парадак дня на XXI век у Беларусі» выйшла на англійскай мове ў 2008 г.

  • Удзел у распрацоўцы Закона “Аб сумесным домаўладанні” і ў стварэнні першых у Беларусі таварыстваў уласнікаў нерухомасці

  • Працу кіраўніком, краінавым каардынатарам і кансультантам у праектах і праграмах ЕС, Сусветнага банка, IFC, ПРААН, USAID і інш.

  • Выступленні больш чым на 100 міжнародных канферэнцыях, семінарах і кангрэсах у дзесятках краін, у тым ліку ў Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Польшчы, ЗША, Ізраілі і Аўстраліі

  • Удзел у распрацоўцы больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне.

Алег Сівагракаў з’яўляецца:

  • Аўтарам метадычных дапаможнікаў па распрацоўцы стратэгій устойлівага развіцця, якія былі надрукаваныя ў Беларусі і ў Украіне

  • Кансультантам-мадэратарам працы па развіццю мясцовых супольнасцяў на аснове ўнутраных рэсурсаў

  • Аўтарам арыгінальнай мадэлі праекта тэрытарыяльнага ўстойлівага развіцця, якая была рэалізаваная ў межах праекта ЕС «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця Мёрскага раёна праз партнёрства ўлады і грамадзянскай супольнасці» (2019 – 2022 гг.). Гэтая мадэль мае вялікі патэнцыял для мультыплікацыі

  • Распрацоўшчыкам навучальных курсаў па ўстойлівым развіцці, экалагічнай эканоміцы і рэгіянальнаму і мясцоваму гаспадаранню і выкладчыкам гэтых курсаў

  • Аўтарам ідэі і навуковым кіраўніком распрацоўкі “Моладзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага краю” (2022) – піянернай публікацыі і сацыяльнай інавацыі не толькі для Беларусі, але і на міжнародным узроўні.

Эксперт будзе карысны і цікавы вам, калі вы жадаеце:

  • Распрацаваць і рэалізаваць стратэгію устойлівага развіцця вашага населенага пункту ці арганізацыі як з пункту гледжання комлекснага падыходу, так і тэматычную, спецыялізаваную (напрыклад, з акцэнтам на развіццё прадпрымальніцтва, турызму і брэндзінгу, аховы прыроды і інш.)

  • Павысіць узровень ведаў аб устойлівым развіцці асабіста ці разам з камандай аднадумцаў (калег)

  • Правесці даследчую аналітычную працу па тэматыцы працы эксперта

  • Падрыхтаваць і правесці канферэнцыю, семінар, круглы стол па тэмам экспертызы, у тым ліку замовіць распрацоўку рэкамендацый канферэнцый

  • Распрацаваць праектную прапанову на грантавы конкурс па тэматыцы ўстойлівага развіцця.

Аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку: