Перайсці да змесціва
Home » Дзейнасць » Стартавала Майстэрня адукатараў

Стартавала Майстэрня адукатараў

Мы распачалі першы паток Майстэрні адукатараў. Усе удзельнікі і ўдзельніцы Майстэрні на працягу навучання распрацуюць свой адукацыйны курс. Уводны занятак прайшоў 5 красавіка і наперадзе нас чакае 3 месяцы актыўнай працы. Паляцелі!

Хто удзельнічае ў майстэрні адукатараў?

У нас няма абмежаванняў і нашыя студэнты і студэнкі прадстаўляюць абсалютна розныя сферы: гэта рэпетытары, супрацоўнікі ІТ кампаній, дызайнеры, блогеры, студэнты, маркетолагі, пчалаводы, педагогі, трэнеры і коўчы. 

Хто праводзіць Майстэрню адукатараў?

Курс праводзіць група дасведчаных адукатаў, якія шмат гадоў працуюць ў сферы адукацыі дарослых: Вітаўт Руднік, Лана Руднік, Сяргей Салей. Мы ўжо пісалі пра нашых трэнераў тут.

Якая мэта ў Майстэрні адукатараў:

Павышэнне кваліфікацыі ў сферы распрацоўкі і прасоўвання камерцыйных і некамерцыйных адукацыйных праграм ў галіне адукацыі дарослых.

Што на выхадзе атрымае кожны ўдзельнік і ўдзельніца Майстэрні адукатараў?

  • Будзе ведаць асноўныя падыходы да адукацыі дарослых
  • Распрацуе ўласную адукацыйную праграму
  • Сплануе прасоўванне сваёй праграмы
  • Атрымае прававую і інфармацыйную падтрымку

Змест Майстэрні:

У майстэрні – 9 модуляў, кожны прадугледжвае 5 гадзін навучання (2 гадзіны – удзел у вэбінары і 3 гадзіны – самастойная праца па выкананні хатніх заданняў і самастойнаму вывучэнні матэрыялаў).

  1. Распрацоўка адукацыйных праграм: асноўныя падыходы 
  2. Вызначэнне патрэбаў удзельнікаў 
  3. Як сфармуляваць рэалістычныя мэты навучання
  4. Змест адукацыйнай праграмы
  5. Як выбраць адэкватныя метады навучання
  6. Кампетэнцыі і ролі адукатара
  7. Ацэнка эфектыўнасці навучання 
  8. Прасоўванне адукацыйных праграм
  9. Выпускная сустрэча

У якім фармаце праходзіць Майстэрня?

Заняткі Майстэрні праходзяць анлайн у Zoom, а таксама на платформе дыстанцыйнага навучання Moodle. У межах кожнага модуля ўсе навучэнцы будуць удзельнічаць у вэбінары, знаёміцца з дадатковымі матэрыяламі: прэзентацыямі, дапаможнікамі, раздаткавымі матэрыяламі, спасылкамі на дадатковыя матэрыялы – а таксама выконваць хатнія заданні.

Якія ёсць перавагі ўдзельнічаць у Майстэрні адукатараў?

  • Навучанне ад трэнераў-практыкаў з 20+ гадоў вопыта
  • Кожны і кожная з ліку ўдзельнікаў распрацуе праграму ўласнага курса
  • Ментарскае суправаджэнне
  • Прававая, інфармацыйная і іншая дапамога ў запуску вашай адукацыйнай праграмы
  • У нас камфортная атмасфера і вас чакаюць новыя знаёмствы!
  • Даступны кошт
  • Афіцыйная дамова
  • Сертыфікат аб заканчэнні курса

Сачыце за дзейнасцю Майстэрні на сайце і сацыяльных сетках: мы абавязкова будзем расказваць про поспехі нашых навучэнцаў. 

Калі ў вас ёсць пытанні, то пішыце нам на adukatar.by@gmail.com.