У гэтым артыкуле мы паразмаўляем пра прасоўванне адукацыйных праграм. Фактычна, гэтыя веды будуць патрэбныя на этапе, калі вы ўжо аформілі сваю ідэю ў курс. Але карысным будзе пазнаёміцца з матэрыялам і на этапе фармуліравання ідэі, каб разумець агульны працэс.
Прасоўванне адукацыйных праграм – сістэмны працэс трансляцыі інфармацыі пра адукацыйныя паслугі/прадукты для стымулявання попыту па даступных для кліентаў каналах. Яно дазваляе забяспечаць дабраахвотны ўдзел патрэбных нам людзей, а таксама лаяльнае стаўленне да праграм асобаў, ад якіх можа залежыць эфектыўнасць рэалізацыі праграм.
З якіх этапаў складаецц прасоўванне?
Крок 1: вызначэнне мэтавых аўдыторый і мэтаў працы з імі
- хто павінен атрымаць інфармацыю пра нашу праграму?
- якой зваротнай сувязі мы чакаем ад гэтых людзей?
- што гэтыя людзі ведаюць пра нас?
- па якіх каналах гэтым людзям лепш за ўсё перадаваць інфармацыю?
Крок 2: стварэнне ключавых паведамленнях і унікальнай адукацыйнай прапановы
Ключавое паведамленне: Кароткая, праўдзівая інфармацыя, якая метадычна перадаецца мэтавым групам для таго, каб гэтыя групы мелі дастаткова аргументаў, на аснове якіх яны могуць зрабіць свой выбар і дзейнічаць у адпаведнасці з гэтым выбарам. Гэта галоўны тэзіс нашай адукацыйнай прапановы
ключавога паведамлення прадстаўнікам мэтавай групы павінна быць зразумела, чаго ад іх чакаюць і чаму гэта выгодна для іх
Шэсць формул для стварэння ўнікальнай адукацыйнай прапановы:
- [Паслуга] + [выгода]
- [Паслуга] + без +[страх кліента]
- [Паслуга] + [якасць 1]+ [якасць 2]
- [Паслуга] + як+[станоўчыя эмоцыі]
- [Адзіная]+[Паслуга] + [Адрозненні] + [Геаграфія]
- [Паслуга] + [Характарыстыкі]+[Гарантыі]
Крок 3: выбар сродкаў і каналаў перадачы інфармацыі
Тут важна аформіць лэндзінгавую старонку, зрабіць прэзентацыю, анонсы для сацсетак, выбраць іншыя каналы для прасоўвання. Вы ўжо рабіці аналіз сваёй адыторыі, а значыць зараз трэбы абраць іншыя каналы, якімі карыстаецца вашая аўдыторыя.
Крок 4: стварэння плану дзейнасці па прасоўванні
Вельмі важна прайсці гэтыя этапы па метадалогіі AIDA:
1) Прыцягнуць увагу да сваёй праграмы;
2) Выклікаць інтарэс;
3) Прапанаваць рашэнне;
4) Стымуляваць выканаць рашэнне.
Вызначце час правядзення актыўнасцяў па прасоўванню і аформіце іх у план.